Швайцарыя
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Швайца́рская канфэдэра́цыя ці Швайца́рыя (Швэйцарыя[2]) — краіна ў Эўропе, якая зьяўляецца фэдэральнай парлямэнцкай рэспублікай і складаецца з 26 кантонаў. Сталіцай краіны ёсьць горад Бэрн, дзе месьцяцца фэдэральныя ўлады. Краіна разьмешчана ў Заходняй Эўропе, мае агульную мяжу зь Нямеччынай на поўначы, Францыяй на захадзе, Італіяй на поўдні й Аўстрыяй і Ліхтэнштайнам на ўсходзе.
Швайцарыя Schweizerische Eidgenossenschaft Confédération suisse Confederazione Svizzera Confederziun svizra Confoederatio Helvetica | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Unus pro omnibus, omnes pro uno | |||||
Дзяржаўны гімн: «Swiss Psalm» | |||||
Афіцыйная мова | Нямецкая, француская, італьянская, рэтараманская | ||||
Сталіца | Бэрн | ||||
Найбуйнейшы горад | Цюрых | ||||
Форма кіраваньня | Фэдэратыўная рэспубліка Улі Маўрэр Сыманэта Самаруга | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
136-е месца ў сьвеце 41 285 км² 4,2% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
98-е месца ў сьвеце 8 112 200[1] 182/км² | ||||
СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва |
39 месца ў сьвеце $264,1 млрд $32 300 | ||||
Валюта | Швайцарскі франк (CHF) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць -Абвешчаная |
1 жніўня 1291 | ||||
Аўтамабільны знак | CH | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ch | ||||
Тэлефонны код | +41 | ||||
Швайцарыя ня мае выхаду да мора, краіна геаграфічна падзеленая паміж Альпамі, Швайцарскім плято і гарамі Юра, ахоплівае тэрыторыю агульнай плошчай у 41,285 км². У той час як Альпы займаюць большую частку тэрыторыі, швайцарскае насельніцтва, якое складае каля 8 мільёнаў чалавек, канцэнтруецца ў асноўным на плято, дзе месьцяцца буйныя гарады. Сярод іх глябальнымі эканамічнымі цэнтрамі зьяўляюцца — Цюрых і Жэнэва.
Швайцарская Канфэдэрацыя мае доўгую гісторыю палітыкі нэўтралітэту, яна знаходзіцца ў стане міру з 1815 году й да 2002 году не далучалася да ААН. Аднак Швайцарыя, не зважаючы на гэтыя факты, вядзе актыўную зьнешнюю палітыку й часьцяком уцягваецца ў працэсы мірабудаўніцтва ва ўсім сьвеце[3]. Швайцарыя зьяўляецца радзімай арганізацыі Чырвонага Крыжа й месцам дысьлякацыі вялікай колькасьці іншых міжнародных арганізацыяў, у тым ліку ў краіне месьціцца другі паводле велічыні офіс ААН. На эўрапейскім узроўні Швайцарыя зьяўляецца чальцом-заснавальнікам Эўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю й часткай Шэнгенскай зоны, пры гэтым не ўваходзячы ў Эўрапейскі Зьвяз і Эўрапейскую эканамічную прастору.