From Wikipedia, the free encyclopedia
Горст Кёлер (ням. Horst Köhler; нар. 1943 г., цяпер вёска Скербешуў, Замойскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча) — нямецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч. Паходзіць зь сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 годзе перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Нямеччынай Польшчы.
Горст Кёлер | |
13-ы прэзыдэнт Нямеччыны 9-ы Фэдэральны прэзыдэнт ФРГ | |
---|---|
1 ліпеня 2004 — 4 красавіка 2004 | |
Папярэднік: | Ёганэс Раў |
Наступнік: | Крысьціян Вульф |
8-ы старшыня МВФ | |
1 траўня 2000 — 4 красавіка 2004 | |
Папярэднік: | Мішэль Камдэсю |
Наступнік: | Радрыга Рато |
Прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця | |
верасень 1998 — красавік 2000 | |
Папярэднік: | Жак Лярозьер |
Наступнік: | Чарльз Фрэнк |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 лютага 1943 (81 год) в. Гайдэнштайн, Генэрал-губэрнатарства, Нямецкая дзяржава |
Партыя: | ХДЗ |
Сужэнец: | Ева Кёлер (Богнэт) |
Дзеці: |
дачка: Ульрыка сын: Ёхэн |
Бацька: | Эдуард Кёлер |
Маці: | Лізавета Кёлер |
Адукацыя: | Тубінгенскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
З 1965 да 1969 году Кёлер вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Тубінгене па спэцыяльнасьці «палітэканомія й паліталёгія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асыстэнт у Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 — у Фэдэральным міністэрстве эканомікі.
У 1982 Кёлер зьмяніў месца працы на Фэдэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.
З 1993 да 1998 ён быў прэзыдэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Нямеччыны й наступныя 2 гады кіраваў Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) у Лёндане.
У 2000—2004 — прэзыдэнт Міжнароднага валютнага фонду.
У 2004—2010 — прэзыдэнт Нямеччыны. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказваньні наконт выкарыстаньня бундэсвэра для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.