![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Poland_adm_location_map.svg/langbe-tarask-640px-Poland_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарагі́чын (польск. Drohiczyn) — места ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар меска-сельскай гміны Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2075 чалавек. Знаходзіцца на поўдзень ад Беластоку, на аўтамагістралі Стрэльна — Сямяцічы.
- Гэта артыкул пра места ў Польшчы. Калі вам патрэбны артыкул пра места ў Беларусі, глядзіце артыкул Дарагічын.
Дарагічын лац. Darahičyn | |||||
польск. Drohiczyn | |||||
![]() Панарама места | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1498 | ||||
Магдэбурскае права: | 4 кастрычніка 1498 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сямяціцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 2075 чал. (2008) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-312 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′0″ пн. ш. 22°39′0″ у. д. | ||||
Дарагічын на мапе Польшчы ![]() ![]() Дарагічын | |||||
![]() | |||||
Афіцыйны сайт |
Дарагічын Надбужанскі — адзін з племянных цэнтраў дрыгавічоў або, паводле аднаго зь меркаваньняў, сталіца яцьвягаў. Даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сёньня ў Дарагічынскай Вышэйшай духоўнай сэмінарыі атрымліваюць духоўную фармацыю і тэалягічную адукацыю некаторыя сэмінарысты Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы[1], а да апошняга часу таксама і беларускія рыма-каталікі.