From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́вэр-вэ́рсія, ці кавэр-сьпеў (па-ангельску: cover version) — музычны твор аднога выканаўцы (часьцяком вельмі вядомы) у выкананьні іншага.
Ступень перапрацоўкі вагаецца ад паўторнага выкананьня сьпеву «адзін у адзін» да больш значных зьменаў у параўнаньні з арыгіналам: новы музычны жанр, іншая аранжыроўка, перакладзеная лірыка і гэтак далей. Прыкладамі творчых кавэр-вэрсіяў можна лічыць беларускую складанку-трыб’ют Depeche Mode Personal Depeche, гіт амэрыканскай сьпявачкі інды-попу Ланы Дэль Рэй “Video Games”, які стаў сьпевам на беларускай мове «Videa Huĺni» на самотніке Cyruĺnia Svietu інды-рок гурта Bristeil,[1][2] ды іншыя.
Існуе таксама тэрмін «кавэр-гурт» у сэнсе «гурт, які ў асноўным альбо толькі і выконвае чужыя песні». Некаторыя прыклады такіх калектываў: Open Space,[3][4] КонтраБанда,[5][6][7][8][9] A-Teens (які выконваў песьні ABBA) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.