![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/04/PengrowthSaddledomeDay.jpg/640px-PengrowthSaddledomeDay.jpg&w=640&q=50)
Калгары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́лгары (па-ангельску: Calgary) — горад у Канадзе, разьмешчаны на поўдні правінцыі Албэрта, у вобласьці перадгор’яў і прэрыяў, прыкладна ў 80 км на ўсход ад водападзелу Канадзкіх Скалістых гор.
Калгары | |
анг. Calgary | |
![]() | |
Дата заснаваньня: | 7 лістапада 1884 |
Краіна: | Канада |
Правінцыя: | Албэрта |
Рэгіён: | Калгары |
Кіраўнік: | Джоці Гондэк[d] |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 403, 587, 825 |
Паштовы індэкс: | T1, T2, T3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°3′0″ пн. ш. 114°4′0″ з. д. |
Калгары на мапе Канады ![]() ![]() Калгары | |
![]() | |
https://calgary.ca |
У 2011 годзе насельніцтва Калгары складала 1 096 833 жыхара[4], такім чынам горад стаў ня толькі найбуйнейшым у Албэрце, але трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў краіне пасьля Таронта й Манрэаля. Разам з прадмесьцямі насельніцтва Калгары складала 1 214 839 чалавек, а Калгараўская аглямэрацыя сталася пятай паводле велічыні ў Канадзе ў 2011 годзе. Горад разьмешчаны ў 294 км на поўдзень ад Эдмантану, сталіцы рэгіёну, а густа населеная зона паміж гэтымі гарадамі вядомая як «Калідор Калгары—Эдмантан».
Дзелавая актыўнасьць у Калгары ў асноўным зьвязана з нафтавай прамысловасьцю, сельскай гаспадаркай і турызмам. У 1988 годзе Калгары стаў першым канадзкім горадам, у якім прайшлі Зімовыя Алімпійскія гульні.