From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Караль Недзялкоўскі (па-польску: Karol Antoni Niedziałkowski; 27 траўня 1846, Мінкаўцы, Дубенскі павет—6/7 чэрвеня 1911, Жытомір) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп (1901—1911).
З шляхецкага роду Недзялкоўскіх гербу Равіч, сын Францішка й Марыі зь Дзянчынскіх. Навучаўся ў павятовай шляхецкай школе ў Луцку, потым у Камянец-Падольскай гімназіі. У верасьні 1862 паступіў у духоўную сэмінарыю ў Камянцы-Падольскім, адкуль у 1863 яго пераслалі навучацца ў Духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў 20 чэрвеня 1867 са ступеньню майстра тэалёгіі.
Высьвечаны на сьвятара праз малады век атрымаў толькі 23 жніўня 1869. У 1869—1871 катэдральны вікарый у Жытоміры, у 1872 сакратар біскупскае кансысторыі ў Жытоміры. У 1867—1897 прафэсар касьцёльных сьпеваў і літургікі, кананічнага й дзяржаўнага права, касьцёльнае гісторыі ў Духоўнай сэмінарыі ў Жытоміры. У 1884 стаў канонікам катэдральнае капітулы ў Жытоміры й Луцку, у 1890 рэктарам Духоўнае сэмінарыі ў Жытоміры. У 1897—1901 рэктар Духоўнае Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, у 1900 атрымаў дактарат honoris causa гэтае акадэміі.
У 21 ліпеня 1897 прызначаны тытулярным біскупам Самаскім і дапаможным біскупам Магілёўскае архідыяцэзіі, кансакраваны 5 сьнежня 1897. У 1899—1901 капітульны вікарый Магілёўскае архідыяцэзіі, адміністратар Менскае дыяцэзіі. 15 красавіка 1901 прызначаны луцкім і жытомірскім біскупам. У дыяцэзіі заснаваў дыяцэзіяльны музэй і школу арганістаў. Адмовіўся ад прапанаванае пасады магілёўскага арцыбіскупа. У сваю чаргу царскі ўрад не прыняў ягонае адмовы ад кіраваньня Луцкай дыяцэзіяй.
Пахаваны ў Жытоміры.
Папярэднік Баляслаў Геранім Клапатоўскі |
Луцкія біскупы 1901-1911 |
Наступнік Ігнацы Дубоўскі |
Папярэднік Анджэлё Марыя Мэравільля Мантэгаца |
Самаскія біскупы 1897-1901 |
Наступнік Томас Джэймс Конаці |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.