![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Dialetti_corsi.png/640px-Dialetti_corsi.png&w=640&q=50)
Карсыканская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карсыка́нская мова (саманазва: corsu, lingua corsa; вымаўл. [ˈkɔrsu]) — адна з моваў у складзе італа-далматынскае падгрупы раманскае групы індаэўрапейскае моўнае сям’і, на якой размаўляюць на востраве Корсыка (Францыя) і поўначы востраву Сардынія, Італія. Па пераходзе Корсыкі ў склад Францыі ў 1768 годзе на востраве паступова ўзрастала выкарыстаньне францускае мовы, у выніку чаго прыкладна ў сярэдзіне ХХ ст. усе карсыканцы набылі веды францускае мовы, паводле стану на 1990 год прыкладна 50% карсыканцаў мелі некаторую ступень валоданьня карсыканскай мовай і прыблізна 10% выкарыстоўвалі мову як мову асноўных зносінаў[2]. Паводле інфармацыі лінгвістычнага парталу Ethnologue колькасьць носьбітаў карсыканскае мовы ў Францыі складае 30 тыс чал.[3], 125 тыс. чал. маюць некаторыя веды мовы.
Карсыканская мова | |
Corsu, Lingua corsa | |
![]() | |
![]() | |
Ужываецца ў | Францыі, Італіі |
---|---|
Рэгіён | Корсыка, поўнач Сардыніі |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Дапаможная мова ў | Францыі |
Статус: | 4 Адукацыйны[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | co |
ISO 639-2(Б) | cos |
ISO 639-2(Т) | cos |
ISO 639-3 | cos |