![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Caspar_David_Friedrich%252C_Selvportr%25C3%25A6t%252C_1800%252C_KKSgb5006%252C_Statens_Museum_for_Kunst.jpg/640px-Caspar_David_Friedrich%252C_Selvportr%25C3%25A6t%252C_1800%252C_KKSgb5006%252C_Statens_Museum_for_Kunst.jpg&w=640&q=50)
Каспар Давід Фрыдрых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каспар Давід Фрыдрых (па-нямецку: Caspar David Friedrich; 5 верасьня 1774 — 7 траўня 1840) — адзін з самых яскравых і адметных жывапісцаў нямецкай рамантыкі, на станаўленьне і разьвіцьцё якой ён моцна паўплываў разам зь Філіпам Ота Рунге, як ні адзін іншы мастак. Яго творы — гэта ў першую чаргу матывы сярэднявечча, прырода ды ландшафты, якія мелі непасрэднае дачыненьне да яго радзімы. Больш глыбокае разуменьне і ўспрыманьне яго твораў прыходзіць, даведаўшыся пра тое, што будучы яшчэ маленькім хлапчуком Каспар пайшоў пад лёд у час катаньня на каньках; на выратаваньне яму кінуўся яго брат і загінуў у час выратаваньня. Каспар Давід Фрыдрых атрымаў адукацыю ў Каралеўскай акадэміі мастацтва ў Капэнгагене і працаваў, пачынаючы з 1798 году, ў Дрэздэне, але час ад часу прыяжджаў на сваю радзіму ў горад Грайфсвальд, таксама наведваў востраў Руген, які знаходзіўся непадалёку.
Каспар Давід Фрыдрых | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 5 верасьня 1774(1774-09-05)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 траўня 1840(1840-05-07)[1][2][3][…] (65 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства, art of drawing[d][7] і пэйзаж[7] |
Месца працы | |
Жанры | пэйзаж[8], жанравае малярства[d][8] і партрэт[8] |
Плынь | рамантызм |
Працы | Ватцман (горны масіў у Баварыі) (1824—1825) |
Подпіс | ![]() |