Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся ў Задзьвіньні, на рагу Полацкай і Піярскай вуліцаў[lower-alpha 1]. Дзейнічаў да 1833 году. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў | |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′46.7″ пн. ш. 30°11′43.6″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў | |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага піярскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, службовых пабудоваў і мура з брамай. Па гвалтоўнай ліквідацыі кляштару ў другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус, у 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.