![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/%25D0%259A%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25BF%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BA%25D1%2581_%25D0%25B1%25D1%258B%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%25BA%25D0%25BB%25D1%258F%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%25B1%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%258D%25D0%25B4%25D1%258B%25D0%25BA%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA3.jpg/640px-%25D0%259A%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25BF%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BA%25D1%2581_%25D0%25B1%25D1%258B%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%25BA%25D0%25BB%25D1%258F%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%25B1%25D1%258D%25D0%25BD%25D1%258D%25D0%25B4%25D1%258B%25D0%25BA%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA3.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак (Нясьвіж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Старога Места, на гістарычнай Бэнэдыктынскай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры раньняга і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак | |
![]() Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°12′56.8″ пн. ш. 26°40′53.57″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак | |
![]() |
Комплекс складаецца з касьцёла, убудаванага ў кляштарны корпус, гаспадарчых пабудоваў і мура з брамай-званіцай. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцельную званіцу дзеля надбудовы купала-цыбуліны. З савецкіх часоў у кляштарным комплексе разьмяшчаецца пэдадагічны каледж.