месца, дзе прадаюцца тавары From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́ма — адмыслова абсталяваны стацыянарны будынак або яго частка, прызначаны для продажу тавараў і абслугоўваньня пакупнікоў, і забясьпечаны гандлёвымі, дапаможнымі, адміністрацыйна-побытавымі памяшканьнямі, а таксама памяшканьнямі для прыёму, захоўваньня тавараў і падрыхтоўкі іх да продажу (складамі).
Крама зьяўляецца найбольш старажытным тыпам гандлёвага будынка на Беларусі. У дакумэнтах XVI ст. крамы часта называліся «клеткамі», «яткамі», «каморамі», што дае падставы меркаваць, што крамы паходзілі ад клецяў ці сьвірнаў. Старажытныя драўляныя крамы ўяўлялі сабою невялікі прастакутныя ці квадратныя збудаваньні накрытыя двухсхільным ці чатырохсхільным дахам. Уваход рабіўся ў тарцовай сьцяне і арентаваўся ў бок вуліцы ці плошчы, мог афармляцца слупавой падсеньню.
Азначэньне магазын зьявілася пазьней і выкарыстоўвалася ў адносінах гандлёвых збудаваньняў прызначаных для захаваньня і продажу збожжа і некаторых іншых прадуктаў харчаваньня. Магазын сумяшчаў у сабе функцыі і рысы архітэктуры крамаў, сьвірнаў і лямусаў. Меў выгляд прастакутнай у пляне пабудовы, галоўны фасад якой афармляўся слупавой галерэяй.
Існуе паняцьце фармату крамы. Гэта шэраг характарыстык, уласьцівых пэўнаму віду крамаў. Сярод такіх адметнасьцяў: плошча гандлёвай залі, колькасьць таварных пазыцыяў, узровень абслугоўваньня пакупнікоў, тэхналёгія разьмяшчэньня тавару.
Большасьць крамаў належаць да адной з наступных групаў:
На пачатак 2024 году ў Беларусі налічвалася 59 826 крамаў, якія складалі 89 % усіх гандлёвых кропак краіны[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.