Кубак Лібэртадорэс 2023 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Лібэртадорэс 2023 году — 64-ы розыгрыш трафэю, які лічыцца самым галоўным клюбным футбольным спаборніцтвам у Паўднёвай Амэрыцы. Турнір ладзіўся арганізацыяй КОНМЭБОЛ. Свой тытул абараняў бразыльскі «Фламэнгу». Пераможцам стаў «Флумінэнсі», які таксама базуецца з Рыю-дэ-Жанэйру. Клюб, такім чынам, здабыў свой першы тытул уладальніка Кубка Лібэртадорэс у гісторыі. «Флумінэнсі» атрымала права пазмагацца супраць пераможцы Паўднёваамэрыканскага кубка 2023 году за здабыцьцё Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі 2023 году.
Хуткія факты Спаборніцтва, Даты ...
Кубак Лібэртадорэс 2023 году | |
Спаборніцтва | Кубак Лібэртадорэс |
---|---|
Даты | 7 лютага 2023 — 4 лістапада 2023[1] |
Колькасьць удзельнікаў | 47 |
Пераможца | Флумінэнсі |
← 2022 2024 → |
Закрыць