Кулён
адзінка вымярэньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кулён (пазначэньне: Кл, C) — адзінка вымярэньня электрычнага зараду і колькасьці электрычнасьці ў міжнароднай сыстэме адзінак СІ.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кулён (неадназначнасьць).
Кулён роўны колькасьці электрычнасьці, якая праходзіць праз папярочнае сечыва правадніка пры сіле току 1 А за час 1 с[1].
Адзінка атрымала сваю назву ў гонар францускага фізыка і інжынэра Шарля Кулёна.