![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Kinshasa_%2526_Brazzaville_-_ISS007-E-6305_lrg.jpg/640px-Kinshasa_%2526_Brazzaville_-_ISS007-E-6305_lrg.jpg&w=640&q=50)
Кіншаса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінша́са (па-француску: Kinshasa), да 1966 году Леапольдві́ль (па-француску: Léopoldville), Леапольдста́д (па-нідэрляндзку: Leopoldstad) — сталіца й найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, разьмешчаны на рацэ Конга, насупраць гораду Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва гораду, які зьяўвіўся як невялікая рыбаковая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек[2], 60% ягонай тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасьць, якая, аднак, падпадае ў адміністрацыйныя межы гораду. Густанаселеныя гарадзкія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі[3][4].
Кіншаса | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1881 | ||||
Былая назва: | Леапольдвіль | ||||
Краіна: | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | ||||
Правінцыя: | Кіншаса | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 0987- | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 4°19′19″ пд. ш. 15°18′43″ у. д. | ||||
Кіншаса на мапе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ![]() ![]() Кіншаса | |||||
![]() | |||||
http://www.kinshasa.cd |
Кіншаса ёсьць другім па велічыні горадам у Афрыцы пасьля Каіру. Не зважаючы на тое, што француская мова выкарыстоўваецца толькі ўва дзяржаўных установах, адукацыі, мэдыях і бізнэсовай сфэры як лінгва-франка, гэта афіцыйна найбуйнейшы франкамоўны горад у сьвеце.