Любча
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю́бча[2] — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Уваходзіць у склад Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1080 чалавек[1]. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы — Ліда).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Любча (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Любча лац. Lubča | |||||
Замак Радзівілаў | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 1590 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Наваградзкі | ||||
Сельсавет: | Любчанскі сельсавет | ||||
Насельніцтва: | 1080 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1597 | ||||
Паштовы індэкс: | 231425 | ||||
СААТА: | 4243859904 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′7″ пн. ш. 26°3′26″ у. д. | ||||
± Любча Любча | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Любча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак Радзівілаў ў стылі готыкі і рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў.