Лібэры́йскі даля́р (код ISO 4217: LRD) — афіцыйная валюта Лібэрыі з 1847 да 1907 году і з 1943 году да нашых дзён. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна вызначаецца знакам «$», ці «L$» каб адрозьніць ад іншых даляравых валют.

Хуткія факты Краіна, Падзел ...
Лібэрыйскі даляр
Thumb
Краіна Лібэрыя
Падзел цэнт
Код ISO-4217 LRD
Скарачэньне $, L$
Сымбаль Lib$ і L$
Цэнтральны банк Central Bank of Liberia[d]
Абменны курс:
(11 студзеня 2008)
61,75 за 1 даляр ЗША
Галерэя выяваў у Вікісховішчы
Закрыць

Першы даляр

Першы лібэрыйскі даляр быў уведзены ў абарачэньне ў 1847 годзе. Ён замяніў даляр ЗША і знаходзіўся ў абарачэньні да 1907 году, калі быў заменены Брытанскім Заходнеафрыканскім фунтам.

Другі даляр

Амэрыканская валюта замяніла Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт у Лібэрыі ў 1935 годзе. З 1937 году Лібэрыя чаканіла ўласныя манэты, якія існавалі паралельна з амэрыканскім далярам. У 1943 годзе лібэрыйскі даляр быў зноў уведзены ў абарачэньне, стаўшыся нацыянальнай валютай. Пасьля выбараў Чарлза Тэйлара ў 1997 годзе, была выпушчаная новая сэрыя банкнотаў.

Вонкавыя спасылкі

Лібэрыйскі далярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.