Мабільныя ТэлеСыстэмы (Беларусь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мабі́льныя тэлесыстэ́мы» («МТС») — прадпрыемства сувязі Беларусі, заснаванае ў красавіку 2002 году.
Хуткія факты Тып, Дэвіз ...
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Нагода стаць бліжэй |
Заснаваная | 4 красавіка 2002 (22 гады таму) |
Заснавальнікі | «Белтэлекам», «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) |
Уласьнікі | «Белтэлекам» (51%), «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (49%) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 95 |
Ключавыя фігуры | Уладзіслаў Андрэйчанка (генэральны дырэктар), Юры Петручэня (старшыня)[1] |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | сотавая сувязь, доступ да Сеціва |
Абарачэньне | 763,7 млн рублёў (+15%; 2017 г.) |
Апэрацыйны прыбытак | 356,5 млн руб (+14%; 2017 г.) |
Чысты прыбытак | 217,1 млн руб (+15%; 2017 г.) |
Матчына кампанія | «Белтэлекам» (51%) |
Закрыць
Падае паслугі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 і шыракапалоснага доступу да Сеціва. Заснавальнікамі і ўласьнікамі сумеснага прадпрыемства ёсьць «Белтэлекам» (51% статутнага капіталу) і расейскі сотавы апэратар «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (49%). Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 27 чэрвеня 2002 году, стаўшы другім мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі. Уліковы нумар падаткаплатніка 800013732. На 2021 год налічвала 389 салёнаў сувязі ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі, зь іх 93 (24) уласных і 296 ва ўласнасьці гандлёвых прадстаўнікоў[2].