From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Юзэфа фон Габсбург (па-нямецку: Maria Josepha von Habsburg, па-польску: Maria Józefa Habsburżanka; 8 сьнежня 1699, Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя — 17 лістапада 1757, Дрэздэн, Курфюрства Саксонія) — эрцгерцагіня аўстрыйская, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, княгіня-электарка саксонская, жонка Аўгуста ІІІ Прыгожага. З дому Габсбургаў.
Maria Josepha von Habsburg | |
Партрэт аўтарства П’етра Антоніё Ратары, 1755 | |
Герб Габсбургаў | |
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская | |
---|---|
1734 — 1757 | |
Папярэднік | Катажына Апалінская |
Наступнік | не было |
княгіня-электарка Саксоніі | |
1733 — 1757 | |
Папярэднік | Крыстына Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт |
Наступнік | Марыя Антонія Вітэльсбах |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 8 сьнежня 1699 Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Памерла | 17 лістапада 1757 (57 гадоў) Дрэздэн, Курфюрства Саксонія |
Пахаваная | |
Род | Габсбургі |
Бацькі | Ёзэф І Габсбург Амалія Вільгельміна фон Браўншвайг-Каленбэрг |
Муж | Аўгуст Прыгожы |
Дзеці | Фрыдрых Аўгуст, Ёзэф, Фрыдрых Крыстыян, Марыя Амалія Крыстына, Марыя Маргарэта, Марыя Ганна Сафія, Франц Ксавэр, Марыя Жазэфа, Карл Крыстыян Ёзэф, Марыя Крыстына Ганна, Марыя Элізабэта Апалёнія, Альбэрт Казімір Аўгуст, Клемэнс Вэнцэслаў Вэтын, Марыя Кунігунда Дарота |
Рэлігія | каталіцтва |
Была дачкой нямецкага імпэратара Ёзэфа І Габсбурга й Амаліі Вільгельміны фон Браўншвайг-Каленбэрг. Лічылася спакаеміцай свайго дзядзькі імпэратара Карла VI, але пасьля нараджэньня ў таго дачкі Марыі Тэрэзы пазбавілася гэтага права.
У 1703 Аўгуст II Моцны, бацька Аўгуста ІІІ, прыбыў у Вену з прапановай шлюбу Марыі Юзэфы зь ягоным 7-гадовым сынам, аднак гэтаму перашкодзіла лютэранства малога Аўгуста. Аднак перашкода зьнікла ў 1712, калі Аўгуст прыняў каталіцтва.
Шлюб паміж Марыяй Юзэфай і Аўгустам адбыўся 20 жніўня 1719. Каранаваная на сталец Рэчы Паспалітае 20 студзеня 1734. Ад 1740 спрабавала зрабіць мужа нямецкім імпэратарам, для чаго намагалася стварыць хаўрус супраць Прусіі. З пачаткам Сямігадовае вайны у адрозьненьне ад мужа засталася ў акупаваным прусакамі Дрэздэне, дзе памерла ад апалектычнага ўдару. Пахаваная там у Касьцёле Сьвятое Тройцы.
Была вельмі рэлігійнай, шмат дапамагала езуітам. Перадавала кляштарам і касьцёлам шматлікія каштоўнасьці. Ахвяравала айцам паўлінам рэліквяр і рэнэсансавы крыж.
Марыя Юзэфа разам з мужам мела 14 дзяцей:
У 1733 з нагоды яе дня народзінаў Ёган Сэбастыян Бах склаў кантату Tönet, ihr Pauken! Erschallet, Trompeten! (Загучалі б яе літаўры! зазьвінелі б трубы!).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.