першы польскі князь From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́шка І (па-польску: Mieszko I, каля 935 — 25 траўня 992) — князь палянаў з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Балеслава.
Мешка I зьяўляецца першым гістарычным князем палянаў, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасьці. Працягваў палітыку свайго бацькі й дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племянных зьвязаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама, верагодна, Усходняе Памор’е й Мазовію. Працяглую частку свайго жыцьця вёў барацьбу за Заходняе Памор’е, распачаў вайну з чэхамі, як вынік былі здабытыя Сылезія і Малая Польшча.
Правёў хрышчэньне свайго народу ў 966 годзе па каталіцкім абрадзе, такім чынам далучыўшы краіну да заходнеэўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы, накіраваныя на стабілізацыю й узбагачэньне эканомікі.
Мешка І харакырызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпляматычныя сувязі спачатку з чэхамі, а ў наступным з швэдамі й немцамі. Мешка памёр 25 траўня 992 году. Верагодна, быў пахаваны ў познанскім касьцёле. У рэальнасьці прах першага ўладара Польшчы нідзе ня знойдзены, таксама невядома месца сьмерці.
Да шлюбу з Дубраўкай Мешка меў 7 жонак, але цяпер невядома, ці былі ад іх дзеці. Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Балеслава й дачку Сьвятаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў: Мешка, Ламбэрта й Сьвятаполка. Нашчадкам стальца стаў старэйшы з сыноў — Балеслаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.