Мора Флорэс
мора Ціхага акіяну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Флорэс (па-ангельску: Flores) — міжвостраўнае мора Ціхага акіяна, паміж паўднёвым ускрайкам вострава Сулавэсі на поўначы, астравамі Кабіа Сумбава і Флорэс на поўдні. Плошча 115 тыс. км ². Сярэдняя глыбіня 1522 м, максымальная 5234 м. Тэмпэратура паверхневых вод ад 26 ° С (жнівень, верасень) да 28,8 ° С (лістапад). Салёнасьць 32,0-34,6‰, у сезон дажджоў 32-33‰, тэмпэратура прыдонных вод 3,5 ° С. Паверхневая плыні маюць паўднёвы ці заходні кірунак. Донныя адклады — пераважна вульканічныя і глабыгерыновы глей. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня да 2,3 м. На захадзе мора — падводнае плято з каралавымі рыфамі, глыбокаводная цэнтральная западзіна Флорэс. Сэйсьмічна актыўны раён. На в. Сангеанг (паблізу паўночна-ўсходняга берага а. Сумбава) знаходзіцца вулькан Апі-Слаў, адзін з актыўных дзейных вульканаў у Інданэзіі, вышынёй 1949 м.
Разьвіта рыбалоўства. Парты: Бантайн (в. Сулавэсі), Сумбава (В. Сумбава).
Ахоцкае | Балі | Банда | Бэрынгава | Вісаян | Жоўтае | Камотас | Каралавае | Кора | Мінданао | Малуцкае | Новагвінэйскае | Паўднёва-Кітайскае | Саву | Самар | Сэрам | Сыбуян | Саламонава | Сулавэсі | Сулу | Тасманава | Унутранае Японскае | Усходне-Кітайскае | Фіджы | Філіпінскае | Флорэс | Хальмахэра | Яванскае | Японскае