Мінданао (мора)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міндана́о — міжастраўное мора Ціхага акіяна ў паўднёвай частцы Філіпінскага архіпэлягу. Разьмешчана паміж астравамі Сыкіхор, Бахол і Лейтэ на поўначы і востравам Мінданао на поўдні.
Злучаецца зь Ціхім акіянам на ўсходзе пралівам Сурыгао. На захадзе злучаецца з морам Сулу.
Глыбіня да 1975 м. Сярэдняя гадавая тэмпэратура вады больш за 28 ° С, салёнасьць каля 34‰.
Плыні ў асноўным накіраваны на захад, іх хуткасьць да 2 км/гдз. Прылівы няправільныя паўсутачныя, вышынёй больш 2 м. У берагоў шмат каралавых утварэньняў.
Ахоцкае | Балі | Банда | Бэрынгава | Вісаян | Жоўтае | Камотас | Каралавае | Кора | Мінданао | Малуцкае | Новагвінэйскае | Паўднёва-Кітайскае | Саву | Самар | Сэрам | Сыбуян | Саламонава | Сулавэсі | Сулу | Тасманава | Унутранае Японскае | Усходне-Кітайскае | Фіджы | Філіпінскае | Флорэс | Хальмахэра | Яванскае | Японскае