Мікалай Радзівіл «Чорны»
вялікалітоўскі шляхчіц, канцлер вялікі літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Радзівіл мянушка «Чорны»; (4 лютага 1515, Нясьвіж — 29 траўня 1565, Лукішкі пад Вільняй) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канцлер (з 1550), адначасна ваявода віленскі (з 1551) і намесьнік вялікага князя (з 1561).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мікалай Радзівіл.
Мікалай Радзівіл «Чорны» | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 лютага 1515 Нясьвіж |
Памёр | 29 траўня 1565 Лукішкі пад Вільняй |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Ян Радзівіл Ганна з Кішкаў |
Жонка | Альжбета з Шыдлавецкіх |
Дзеці | Альбрэхт, Ганна Магдалена, Крыстына, Мікалай Крыштап, Соф'я Агнешка, Станіслаў, Альжбета, Юры |
Дзейнасьць | дыплямат, палітык, мэцэнат, дзяржаўны службовец |
Валодаў вялікімі лятыфундыямі на Літве (цэнтар — Нясьвіж) і Валыні (Алыка). Найбольшыя ягоныя маёнткі: Клецкае і Давыд-Гарадоцкае княствы (з 1558), Лахва і Нягневічы ў Наваградзкім павеце, Зьдзітаў у Слонімскім павеце, Дуброва, Шацак і Ўзда ў Менскім павеце, Геранёны ў Ашмянскім павеце, Дусяты, Сьвядасьць і Бігушкі ў Вількамірскім павеце, Лукішкі каля Вільні, Шыдловец у Польшчы. Быў старостам берасьцейскім, ковенскім і шавельскім[1].
Дзейнасьць Мікалая Радзівіла «Чорнага» як вялікага рэфарматара кардынальна паўплывала на царкоўна-рэлігійнае і культурнае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага.