From Wikipedia, the free encyclopedia
Парля́мэнт Сэ́рбіі (па-сэрбску: Народна скупштина, Narodna skupština, даслоўна «народны сход») — найвышэйшы заканадаўчы і канстытуцыйны орган у Сэрбіі. Ён аднапалатны, складаецца з 250 дэпутатаў (сэрб. народни посланици), якія па канстытуцыі абіраюцца вольным і таемным галасаваньнем на 4 гады. Цяпер (ад 23 красавіка 2014 году) Народную Скупшчыну ўзначальвае Мая Гойкавіч (па-сэрбску: Maja Gojković), якая зьяўляецца чальцом Сэрбскае прагрэсіўнае партыі. Першая Народная Скупшчына Сэрбіі ў сучасны пэрыяд (як цалкам незалежнай дзяржавы) была абраная ў 2007 годзе, пасьля афіцыйнай ліквідацыі саюзнае дзяржавы Сэрбія і Чарнагорыя. Зьбіраецца ў Доме Народнай Скупшчыны Сэрбіі ў Бялградзе[1].
Паводле канстытуцыі, Народны сход Сэрбіі мае наступныя паўнамоцтвы[1][2]:
Усе рашэньні Народнае Скупшчыны, апроч пытаньняў зьмены Канстытуцыі, прымаюцца простаю большасьцю галасоў. Для ўнясеньня зьменаў да сэрбскай канстытуцыі патрэбная згода дзьвюх трэціх ад усіх чальцоў парлямэнту[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.