дзяржаўная ўзнагарода Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рдэн сьвято́га Станісла́ва — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 году. Пасьля адрачэньня Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як ягоны прыватны. У 1815 годзе Аляксандар І захаваў ордэн у якасьці ўзнагароды для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.
Ордэн сьвятога Станіслава | |
| |
Арыгінальная назва | па-польску: Order Świętego Stanisława |
---|---|
Краіна | |
Тып | ордэн |
Дата заснаваньня | 1765 |
Старэйшая ўзнагарода | ордэн Белага арла |
Малодшая ўзнагарода | Virtuti Militari |
У 1831 годзе ордэн быў уключаны ў Капітул расейскіх ордэнаў.
Ордэнскае сьвята адзначалася 8 траўня.
Стужка ордэна была чырвоная зь белымі палоскамі па краях. Сьвецкія асобы насілі крыж на стужцы цераз правае плячо з шытай зоркай на левым баку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.
За пэрыяд з 1765 году па 1831 год ордэнам было ўзнагароджана 1762 (паводле іншых зьвестак — 1774) чалавекі.
Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».
Уключаны ў Капітулу расейскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынстве ў герархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 годзе быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, вайсковыя, а таксама прыватныя (дабрачыннасьць) учынкі.
У 1917 годзе быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўраду.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.