From Wikipedia, the free encyclopedia
«Палянэ́з Агі́нскага» — фільм рэжысэра Льва Голуба, зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе.
Палянэз Агінскага | |
Жанр | ваенная драма |
---|---|
Рэжысэр | Леў Голуб |
Сцэнарыст | Кастусь Губарэвіч |
У ролях | Ільля Цукер Генадзь Юхцін Олеў Эскола Ольгерт Шалканіс Пятро Паўлоўскі |
Кампазытар | Генрых Вагнэр |
Апэратар | Рыгор Масальскі |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1971 |
Працягласьць | 89 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | расейская мова |
Старонка на IMDb |
Гісторыя пра маленькага скрыпача, які стаў сіратой у першы дзень вайны. Бадзяючыся па вёсках Заходняй Беларусі ў пошуках ежы, ён трапляе ў партызанскі атрад. Адцягваючы салдат фашысцкага пікету гульнёй на скрыпцы, юны Васіль забясьпечвае прыкрыцьцё сапёрнай групе, якая мініруе чыгуначны мост.
На наступную апэрацыю па падрыве вайсковага эшалёну адпраўляецца ўжо сам Вася разам з адным з партызанаў атрада. Пасьля ўдалага выбуху складаў сябру арыштоўвае патруль, а Васіль здолеў схавацца ў каталіцкім касьцёле. Там ён знаёміцца з польскім арганістам Франакам.
…Празь некалькі гадоў пасьля заканчэньня вайны на фэстывалі маладых выканаўцаў у Польшчы Васіль сустракае дзядзьку Франака…
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.