From Wikipedia, the free encyclopedia
Пецярбу́рскі мэтрапалітэ́н (да ліпеня 1992 — Ленінградзкі ордэну Леніна мэтрапалітэн імя У. І. Леніна) — хуткасная пазавулічная транспартная сыстэма Санкт-Пецярбургу й Ленінградзкае вобласьці. Мэтрапалітэн адкрыты 15 лістапада 1955 году; падземка стала другой у СССР пасьля маскоўскай. На сёньняшні дзень функцыянуе 5 лініяў, эксплюатацыйная даўжыня складае 118,6 км. Колькасьць станцыяў — 69 (сярод іх 7 перасадачных вузлоў).
Пецярбурскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Санкт-Пецярбург, Ленінградзкая вобласьць Расея |
Пачатак працы | 15 лістапада 1955 |
Лініі |
5 лініяў Даўжыня: 118,6 км |
Колькасьць станцыяў | 69 |
Пасажырапаток на дзень | 2,02 млн. (сярэдні, 2018) |
Пасажырапаток на год | 740,9 млн. (2018) |
Схема мэтрапалітэну | |
Ужо ў канцы XIX ст. у сталіцы Расейскае імпэрыі ўсур’ёз абмяркоўвалі перспэктывы будаўніцтва падземнае чыгункі. Аднак у той час у Пецярбургу не было нават электрычнага трамваю. Практычна ўсе дарэвалюцыйныя праекты адрозьніваліся пераважна эстакаднымі лініямі, па аналёгіі з Парыскім і Венскім мэтро, і, як паказаў досьвед эксплюатацыі ва ўмовах Пецярбургу, выкарыстаньне адкрытых лініяў было бы зьвязанае зь вялікімі цяжкасьцямі. А для будаўніцтва тунэльнага мэтрапалітэну глыбокага закладаньня не было ані матэрыяльных, ані тэхнічных рэсурсаў[1].
Пытаньне пра праектаваньне падземнага мэтрапалітэну было ўзьнятае ў 1938 годзе па ініцыятыве старшыні Ленгарвыканкама А. М. Касыгіна.
Першым кіраўніком мэтро стаў начальнік Ленінградзкага мэтрабуду Іван Зубкоў. Першапачаткова распрацоўка праекту вялася маскоўскім інстытутам Мэтрагіпратранс, але 21 студзеня 1941 году была ўтворана «Дырэкцыя Будаўніцтва № 5 НКШЗ» (рас. «Дирекция Строительства № 5 НКПС»). Да красавіка 1941 году былі закрадзеныя ўсе 34 шахтных ствалы.
Падчас вайны, празь недахоп рэсурсаў, пройдзенныя ствалы й выпрацоўкі былі вымушаныя затапіць. Мэтрабудаўнікі ў гэтыя гады займаліся будоўляй тупікоў, складаў, чыгуначных галін і партовых збудаваньняў у часы аблогі Ленінграду.
У 1946 годзе ствараецца «Ленмэтрапраект». У новым варыянце трасы адмыслоўцы вылучаюць два новых рашэньні:
3 верасьня 1947 году зноў пачалося будаўніцтва ленінградзкага мэтрапалітэну. У сьнежні 1954 году пастановай Савета Міністраў СССР быў створаны Ленінградзкі мэтрапалітэн. Яго ўзначаліў Іван Новікаў. 7 кастрычніка 1955 году запушчаны першы абкатачны электрацягнік. 5 лістапада 1955 году быў падпісаны акт пра здачу ў эксплюатацыю першае чаргі мэтро.
Назвы лініяў у шырокім ужытку, як правіла, не выкарыстоўваюцца. Аднак ужываюцца ў афіцыйнай дакумэнтацыі, а таксама на ўказальніках, у правадніках і мапах гораду.
№ | Назва лініі | Дата адкрыцьця лініі |
Апошняя станцыя адкрытая |
Даўжыня, км |
Колькасьць станцыяў |
Сярэдняя адлегласьць між станцыямі, км |
Сярэдняя хуткасьць (с улікам прыпынкаў), км/г |
Час паездкі, хв[2][3] |
Сярэдняя глыбіня станцый, м |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Кіраўска-Выбарская | 15 лістапада 1955 году | 29 сьнежня 1978 году | 29,65 | 19 | 1,647 | 38,68 | ≈ 46 | -49,95 | |
Маскоўска-Петраградзкая | 29 красавіка 1961 году | 22 сьнежня 2006 году | 30,1 | 18 | 1,771 | 39,39 | ≈ 46 | -44,50 | |
Неўска-Васілеастроўская | 3 лістапада 1967 году | 26 траўня 2018 году | 28,822 | 12 | 2,618 | 42,38 | ≈ 40 | -50 | |
Правабярэжная | 30 сьнежня 1985 году | 7 сакавіка 2009 году | 11,21 | 8 | 1,601 | 42,08 | ≈ 16 | -62,38 | |
Фрунзэнска-Прыморская | 20 сьнежня 2008 году | 3 кастрычніка 2019 году | 26,24 | 15 | 1,822 | 42,96 | ≈ 28 | -64,58 | |
Усяго: | 118,6 | 69 | 1,872 | 40,61 | -52,52 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.