![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Map_Of_Belarus_blank_2.svg/langbe-tarask-640px-Map_Of_Belarus_blank_2.svg.png&w=640&q=50)
Плешчаніцкае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плешчаніцкае вадасховішча, Войкаўскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у басэйне ракі Дзьвінасы (34 км ад вусьця). Знаходзіцца ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, за 24 км на поўнач ад Лагойску, каля заходняй ускраіны Плешчаніцаў. Плошча 2,04 км². Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб’ём вады 5,1 млн м³. Плошча вадазбору 232 км².
Вадасховішча
Плешчаніцкае вадасховішча
| ||||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Плешчаніцкага вадасховішча
![]() ![]() Плешчаніцкае вадасховішча |
Вадасховішча стварылі ў 1960 годзе дзеля рэгуляваньня рачнога сьцёку, рэкрэацыі і спартовых імпрэзаў. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (1,5—3 м). Дно высьцілаецца глеем, на мелкаводзьдзі пяском. Сярэднегадавое ваганьне ўзроўню 50 см. Замярзае ў пачатку сьнежня, лёд (таўшчыня 40—50 см) трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Інтэнсіўна зарастае, асабліва ў верхняй частцы і ў затоцы. Упадаюць рэкі Дрылянка і Рудаўка[1].