мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пле́шчаніцы[3] — мястэчка ў Беларусі, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5834 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 27 км на поўнач ад Лагойску, на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Барысаў — Вялейка і Менск — Полацак.
Плешчаніцы лац. Pleščanicy | |
Капліца Сьвятой Ганны ў старой камяніцы | |
Першыя згадкі: | 1492 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Плешчаніцкі |
Плошча: | 7,7941 км² [1] |
Вышыня: | 211 м н. у. м. |
Насельніцтва (2018) | |
колькасьць: | 5834 чал.[2] |
шчыльнасьць: | 748,51 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223130 |
СААТА: | 6232857905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′25.0054″ пн. ш. 27°49′41.7929″ у. д. |
± Плешчаніцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
Афіцыйны сайт |
Плешчаніцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Упершыню Плешчаніцы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска Менскага павету. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Тышкевічаў.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) пад Плешчаніцамі дзеяў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[4]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі зьбіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Менск[5].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 году пры адступленьні францускага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расейскай арміі генэрала Чапліца разьбіў авангард 9-га францускага корпусу маршала Віктора.
У 1817 годзе ўладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 годзе — заснавалі тэатар (дзеяў да 1835 году). У ХІХ стагодзьдзі дзеялі царква і сынагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, штогод праводзіліся кірмашы. У 1882 годзе ў мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазьней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У другой палове ХІХ стагодзьдзя — 50 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, працавалі расейская народная вучэльня і паштова-тэлеграфная кантора.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Плешчаніцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Плешчаніцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 ліпеня 1924 году сталі цэнтрам раёну БССР. З 1929 году тут працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасьня 1938 году Плешчаніцы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 25 сьнежня 1962 году Плешчаніцы ўваходзяць у склад Лагойскага раёну.
У 1996—1998 гадох у Плешчаніца збудавалі новую дряўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасьці.
Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча месьціцца паляўніча-рыбалоўная база (гатэль на 60 месцаў)[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.