Пружанскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пружа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Мяжуе з Камянецкім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Кобрынскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Слонімскім, Зэльвенскім, Ваўкавыскім, Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, а таксама з Рэспублікай Польшчай.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Пружанскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Пружаны |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Юры Бісун[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 46 864 чалавекі[2] |
Шчыльнасьць | 16,5 чал./км² |
Нацыянальны склад | |
Плошча | 2834[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 151 м[4] |
Месцазнаходжаньне Пружанскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+3 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Close
У складзе раёну 245 населеных пунктаў, у тым ліку места Пружаны, пасёлкі гарадзкога тыпу — Ружаны і Шарашоў. Тэрыторыя адміністрацыйна падзеленая на 12 сельскіх саветаў.