Шарашоў
мястэчка ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарашо́ў, Шарашэ́ва[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Левай Лясной. Цэнтар сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1720 чалавек[1]. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Пружанаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія Берасьце — Баранавічы), за 97 км ад Берасьця.
Хуткія факты
Шарашоў лац. Šarašoŭ | |||||
Званіца на гістарычнай Камянецкай вуліцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1380 | ||||
Магдэбурскае права: | 1726 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Пружанскі | ||||
Сельсавет: | Шарашэўскі | ||||
Насельніцтва: | 1720 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1632 | ||||
Паштовы індэкс: | 225175[2] | ||||
СААТА: | 1256562000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′37″ пн. ш. 24°12′51″ у. д. | ||||
± Шарашоў Шарашоў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Шарашоў — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захавалася драўляная званіца ў стылі барока, драўляная Петрапаўлаўская царква і мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная Прачысьценская царква ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.