From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагазьнянскае, Збунінскае — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Берасьця, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.
Возера
Рагазьнянскае
Рагазьнянскае |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Серадовая Рэчка. Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня — 5,8 м. Даўжыня возера — 1,1 км. Найбольшая шырыня возера — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 км, плошча вадазбору — 3 км². Аб’ем вады ў возеры — 0,85 млн м³.
Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 мэтры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.
Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пяшчанымі і глеістымі адкладананьнямі. Зона мелкаводзьдзя мае шырыню да 100 мэтраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў.
Возера Рагазьнянскае злучанае каналам з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую Рэчку.
Возера разьмяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваная здраўніца «Бярэсьце».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.