Раманаў (Менская вобласьць)
вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Раманаў (з 1921 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 435 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Слуцку, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Морач; на шашы Слуцак — Капыль.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Раманава, Леніна.
Хуткія факты
Раманаў лац. Ramanaŭ | |
Першыя згадкі: | 1499 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Слуцкі |
Сельсавет: | Знаменскі |
Насельніцтва: | 435 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1795 |
Паштовы індэкс: | 223623 |
СААТА: | 6246863044 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′14″ пн. ш. 27°13′53″ у. д. |
± Раманаў Раманаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.