![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Kasciol_Sv._Juzafa_%2528Rubiazevicy%2529.jpg/640px-Kasciol_Sv._Juzafa_%2528Rubiazevicy%2529.jpg&w=640&q=50)
Рубяжэвічы
вёска ў Рубяжэвіцкім сельсавеце Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рубяжэ́вічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж рэкамі Сулай і Перакульлю. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 220 чалавек. Знаходзяцца за 38 км на паўночны ўсход ад Стоўпцаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Стоўпцы, Івянец, Койданаў.
Хуткія факты
Рубяжэвічы лац. Rubiaževіčy | |
![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Рубяжэвіцкі |
Насельніцтва: | 220 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222142 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′0″ пн. ш. 26°51′0″ у. д. |
Рубяжэвічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Рубяжэвічы ![]() ![]() Рубяжэвічы | |
![]() |
Закрыць
Рубяжэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся нэагатычны касьцёл Сьвятога Язэпа. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры драўлянага барока, які ў 1972 годзе зруйнавалі савецкія ўлады.