працэс, падзея, дзеяньне, якія адхіляюць ад пачатковага стану From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух — зьмены ў прыродзе і грамадзтве.
Вызначаецца адзінствам зьменлівасьці і ўстойлівасьці, неперарыўнасьці і перарыўнасьці, безумоўнасьці і адноснасьці. Цесна зьвязаны з паняткамі часу, прасторы і энэргіі. Вылучаюць: прагрэс, калі сувязі прадмета з асяродзьдзем ускладняюцца і становяцца больш разнастайнымі; рэгрэс, калі ўнутраная і зьнешняя будова прадмета спрашчаюцца. У гісторыі філязофіі рух тлумачылі як: унівэрсальную ўласьцівасьць асновы быцьця (Арыстотэль), спосаб існаваньня матэрыі (Джон Толанд, Дэні Дыдро і Поль Гольбах) і якаснае зьмяненьне ў ходзе вырашэньня супярэчнасьці (Готфрыд Ляйбніц і Георг Гегель). Віды: біялягічны, грамадзкі, мэханічны, фізычны і хімічны. Мэханічны рух, у тым ліку адносны, вярчальны, паступальны і ваганьні, вывучаюць у мэханіцы. Геамэтрычныя ўласьцівасьці руху целаў без уліку іх масы і сілаў, што на іх узьдзейнічаюць, вывучаюць у кінэматыцы. Рух целаў пад узьдзеяньнем дастасаваных сілаў вывучаюць у дынаміцы. Законы руху відаў матэрыі, у тым ліку ўзаемадзеяньні элемэнтарных часьцінак, працэсы ўнутры атамнага ядра і атама, распаўсюд і ўзаемадзеяньне фізычных палёў, вывучаюць у фізыцы. Ператварэньні рэчываў, іх складу і будовы (хімічныя рэакцыі) вывучаюцца ў хіміі. Філязофскі прынцып нестваральнасьці і незьнікальнасьці руху атрымлівае пацьвярджэньне ў законах захаваньня (Закон захаваньня электрычнага зараду)[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.