рака ў Расеі, прыток Волгі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сура́ (па-чуваску: Сăр, па-горнамарыйску: Шур, па-эрзянску: Сура лей) — рака, правы прыток Волгі. Працякае па Ульянаўскай, Пензенскай і Ніжагародзкай абласьцях, Мардовіі, Марый Эл і Чувашыі.
Сура | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Прыволскае ўзвышша |
Вышыня вытоку | 301 м |
Вусьце | Чэбаксарскае вадасховішча |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Ульянаўская вобласьць, Чувашыя, Ніжагародзкая вобласьць, Пензенская вобласьць і Мардовія |
Даўжыня | 841 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 260 м³/с (у вусьці) |
Плошча басэйну | 67500 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Даўжыня ракі 841 км, плошча басэйну 67,5 тыс. км². Бярэ пачатак на Прыволскім узвышшы ва Ўльянаўскай вобласьці ля сяла Сурскія Вяршыні і цячэ спачатку на захад, пасьля пераважна на поўнач. У нізоўях сплаўная і суднаходная. Выкарыстоўваецца для прамысловага водазабесьпячэньня. Найбуйнейшы горад на Суры — Пенза. На Суры стаяць таксама гарады Сурск, Алатыр, Ядрын, Шумерля, у вусьці — прыстань Васільсурск, сяло Курмыш. Да XVI стагодзьдзя па Суры праходзіла ўсходняя мяжа Маскоўскага княства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.