Сэговія (па-гішпанску: Segovia) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Хуткія факты
Сэговія
гішп. Segovia
Thumb
Thumb Thumb
Герб Сэговіі Сьцяг Сэговіі


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія і Леон
Правінцыя: Сэговія
Плошча: 163,59 км²
Вышыня: 1000 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 56 660 чал.
шчыльнасьць: 346,35 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 921
Паштовы індэкс: 40001–40006
Нумарны знак: SG
Геаграфічныя каардынаты: 40°56′53″ пн. ш. 4°7′6″ з. д.
Сэговія на мапе Гішпаніі
Thumb
Сэговія
Сэговія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.segovia.es/
Закрыць

Гісторыя

Першапачаткова ў Сэговіі жылі кельцкія плямёны, зь цягам часу горад апынуўся пад уладай рымлянаў. Падчас рымскага пэрыяду паселішча належала аднаму са шматлікіх сучасных лацінскіх манастыроў. Лічыцца, што горад быў закінуты пасьля ўварваньня маўраў у Гішпанію. Пасьля заваёвы Таледа Альфонса VI Сэговія пачала засяляцца хрысьціянамі з паўночнай часткі паўвострава й з-за Пірэнэяў.

Сэговія ляжала на гандлёвых шляхах, што зрабіла яго важным цэнтрам гандлю тэкстылем. У канцы Сярэднявечча места перажывала свой залаты век, у горадзе павялічылася колькасьць габрэйскага насельніцтва. Характэрна, што Ізабэла I была абвешчана каралевай Кастыліі ў царкве Сан-Мігель-дэ-Сэговія 13 сьнежня 1474 году.

Славутасьці

  • Позьнегатычны сабор, закладзены ў 1525 годзе паводле загаду Карла V;
  • знакаміты рымскі аквэдук даўжынёй у 728 м і вышынёй у 28 м, які ўзвышаецца над горадам і ягонымі навакольлямі;
  • Алькасар у Сэговіі — адна з самых грандыёзных рэзыдэнцыяў гішпанскіх кіраўнікоў.
  • Царква Ля-Вэра-Крус была адной з рэзыдэнцый ордэна тампліераў з 1208 году да ягонай ліквідацыі.
  • манастыр Санта-Крус-ля-Рэал
  • манастыр Эль-Параль
  • Музэй Сэговіі
  • Музэй Сучаснага Мастацтва Эстэбана Вісэнтэ
  • Музэй Саляага
  • Дом-музэй Антоніё Мачада

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Сэговіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.