![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ca/%25D0%25AD%25D0%25BC%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D0%259E%25D0%25B1%25D1%2589%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%25B1%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE_%25D1%258F%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BA%25D0%25B0.png/640px-%25D0%25AD%25D0%25BC%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D0%259E%25D0%25B1%25D1%2589%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%25B1%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE_%25D1%258F%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BA%25D0%25B0.png&w=640&q=50)
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
беларуская грамадзкая арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тава́рыства белару́скай мо́вы імя Франці́шка Скары́ны (ТБМ) — беларускае грамадзкае аб’яднаньне, што займаецца культурна-асьветніцкай дзейнасьцю ў галіне адраджэньня беларускай мовы.
Таварыства беларускай мовы | |
![]() | |
Абрэвіятура | ТБМ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 27 чэрвеня 1989 (34 гады таму) |
Тып | асьветнае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | адраджэньне беларускай мовы |
Штаб-кватэра | Менск, вул Румянцава, д. 13 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Старшыня | Алена Анісім |
Асноўныя асобы | Уладзімер Аляксеевіч Арлоў, Радзім Гарэцкі[1] |
Кіроўны орган | Рада |
Зьвязаныя кампаніі | Газэты «Наша слова», «Новы час», часопіс «Верасень» |
Колькасьць валянтэраў | звыш 6000 (2022)[1] |
Сайт | tavarystva.by |
Сябрамі ТБМ заснаваныя некалькі рэгіянальных беларускамоўных выданьняў. Таварыства рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадзкага жыцьця, напрыклад, увядзеньня абвестак на беларускай мове ў грамадзкім транспарце, заахвочваньне прадпрымальнікаў падаваць на пакунках апісаньне прадукцыі на беларускай мове. Зьяўляецца пасьлядоўным абаронцам сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Старшыня таварыства — Алена Анісім.
8 лістапада 2021 году таварыства было юрыдычна скасаванае, аднак яно працягнула сваю дзейнасьць[2]. На 2022 год Таварыства налічвала каля 450 мясцовых суполак у складзе 41 гарадзкой і раённай арганізацыі, аб’яднаных у 6 абласных юрыдычных асобаў[1]. Пры гэтым суполкі дзейнічалі ў 25 гарадах Беларусі, у тым ліку ва ўсіх 6 абласных цэнтрах краіны, а таксама ў 5 гарадах 3-х суседніх краінаў — у Латвіі (Рыга), Летуве (Вільня) і Расеі (Іркуцк, Масква і Санкт-Пецярбург)[3].