Тамаш Аквінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвяты́ Тама́ш Акві́нскі (каля 1225 — 7 сакавіка 1274) — італьянскі каталіцкі філёзаф і багаслоў-схаляст, заснавальнік тамізму, чалец ордэна дамініканаў, доктар Касьцёлу, якога называюць таксама Анёльскім Доктарам. У 1879 годзе прызнаны найбольш аўтарытэтным каталіцкім рэлігійным філёзафам, які зьвязаў хрысьціянскае веравучэньне, у прыватнасьці, ідэі Аўгустына Блажэннага, зь філязофіяй Арыстотэля. Акрамя таго Тамаш сфармаваў пяць доказаў быцьця Бога. Прызнаючы адносную самастойнасьць натуральнага быцьця й чалавечага розуму, сьцьвярджаў, што прырода завяршаецца ў ласцы, розум — у веры, філязофскае пазнаньне й натуральная тэалёгія, заснаваная на аналёгіі існага, — у звышнатуральным аб’яўленьні.
Тамаш Аквінскі | |
Thomas Aquinas | |
Тамаш Аквінскі | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 1225 |
Памёр | 7 сакавіка 1274 |
Шануецца | каталіцкай, англіканскай і лютэранцкай цэрквамі |
Кананізаваны | Авіньён (1323), папам Янам XXII |
Галоўная сьвятыня | Царква якабінцаў, Тулюза, Францыя |
Дзень памяці | 28 студзеня[1], 7 сакавіка і каталіцтва |
Дзень памяці ў 2024 г. | 28 студзеня й 7 сакавіка |
Патрон | усіх каталіцкіх адукацыйных інстытутаў |
Працы | багаслоўныя сачыненьні, «Сума тэалёгіі» |
Тамаш быў прыхільнікам натуральнага багаслоўя. Ён зрабіў важкі ўнёсак на фармаваньне заходняй думкі, і вялікая частка сучаснай філязофіі працягвае ягоныя ідэі, ці супрацьпастаўляюцца ім, у прыватнасьці, у галіне этыкі, натуральнага права, мэтафізыкі і палітычнай тэорыі. У адрозьненьне ад шматлікіх плыняў у царкве на той час[2], Тамаш вылучыў некалькі ідэяў Арыстотэля і паспрабаваў сынтэзаваць ягоную філязофію з хрысьціянскімі прынцыпамі. Акрамя працы «Сумма тэалёгіі», Тамаш шырока вядомы дзякуючы сваім камэнтарам да Сьвятога Пісаньня і да працаў Арыстотэля.