From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэбы (па-старажытнагрэцку: Θῆβαι) — адзін з найбуйнейшых гарадоў, палітычны, рэлігійны і культурны цэнтар Старажытнага Эгіпта.
Славутасьць | |
Тэбы | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Люксор і Кена |
Дата заснаваньня | 3200 да н. э. |
Статус | Сусьветная спадчына ЮНЭСКО |
Тэбы на Вікісховішчы |
Вядомы з ІІІ тыс. да н. э. У ХХІІ-ХХ — Х-V ст. да н.э. сталіца Эгіпту, потым рэлігійны цэнтар. Каля 730 да н. э. захоплены царствам Куш, у 663 да н. э. разбураны царом Асырыі Ашурбаніпалам, у 88 да н. э. — Пталямэем IX Сатэрам. Паступова Тэбы ператварыліся ў правінцыйны горад.
3 пач. ХІХ ст. н. э. вядуцца археалягічныя раскопкі, у тым ліку рэстаўрацыйныя работы ў храмах. На тэрыторыі Тэбаў знаходзяцца грандыёзныя храмавыя ансамблі (на ўсходнім беразе Ніла ў Карнаку, Люксоры). На заходнім беразе захаваліся нэкропалі і руіны памінальных храмаў фараонаў. Каля Тэбаў знаходзіцца старажытнаэгіпецкі комплекс Дэйр эль-Бахры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.