![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/%25D0%259A%25D0%25BE%25D0%25B1%25D1%2580%25D1%258B%25D0%25BD._%25D0%259D%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BB%25D0%25BB%25D0%25B5_%25D0%25BB%25D1%258F_%25D1%2586%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D1%258B.jpg/640px-%25D0%259A%25D0%25BE%25D0%25B1%25D1%2580%25D1%258B%25D0%25BD._%25D0%259D%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BB%25D0%25BB%25D0%25B5_%25D0%25BB%25D1%258F_%25D1%2586%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D1%258B.jpg&w=640&q=50)
Францішак Міцкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Міцке́віч (польск. Franciszek Mickiewicz; 1833 — 6 лютага 1873, Кобрынь, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, пляменьнік Адама Міцкевіча.
- Ня варта блытаць з Францішкам Міцкевічам — братам Адама Міцкевіча.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.
Franciszek Mickiewicz | |
![]() Магіла Францішка Міцкевіча й ягонных бацькоў | |
![]() Герб «Порай» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1833 |
Памёр | 6 лютага 1873 Кобрынь |
Пахаваны | |
Род | Міцкевічы |
Бацькі | Аляксандар Міцкевіч Тэрэза Тэраевіч |
Жонка | Антаніна Касьцюшка (1840-6.10.1906) |
Дзеці | Адам Міхал Міцкевіч, Марыя Міцкевіч |
Рэлігія | рыма-каталік |
Нарадзіўся ў сям'і прафэсара Кіеўскага ўнівэрсытэту Аляксандара Міцкевіча, якім быў братам Адама Міцкевіча, і Тэрэзы Тэраевіч. Меў родную сястру Марыю Сьвянціцкую, якая была замужам за знакамітым лекарам Зыгмунтам Сьвянціцкім. У 1859 годзе бацькі вяртаюцца ў Беларусь, дзе набылі ён выкупіў невялікі маёнтак Губэрня пад Кобрынам. Там праз некаторы час Францішак Міцкевіч пазнаёміўся з Рамуальдам Траўгутам, якому ў лютым 1860 году дзед Віталь Шуйскі пакінуў у спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (цяпер Астроўе), што ля Кобрыню[lower-alpha 1].
У 1863 г. таемна далучыўся да паўстаньня 1863—1864 гадоў, быў агентам Рамуальда Траўгута. Пасьля паразы паўстаньня пабраўся шлюбам з удавой Рамуальда Траўгута, унучатай пляменьніцай Тадэвуша Касьцюшкі[lower-alpha 2] Антанінай Касьцюшка.