From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятога Спаса[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску. Знаходзіцца ў цэнтры места[lower-alpha 2]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса | |
Спаская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Чачэрск |
Каардынаты | 52°55′00″ пн. ш. 30°54′53″ у. д. |
Канфэсія | Расейская праваслаўная царква і Беларускі экзархат |
Эпархія | Гомельская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Заснавальнік | Захар Рыгоравіч Чарнышоў[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Мураваную царкву ў Чачэрску ў 1783 годзе збудаваў граф Захар Чарнышоў у ансамблі з трыма іншымі сакральнымі будынкамі (не захаваліся).
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-ярусны храм-ратонда, завершаны паўсфэрычным купалам на ступеньчатым барабане (драўляная канструкцыя). Да асноўнага аб’ёма з захаду далучаецца вежа-званіца, накрытая гранёным купалам. Асноўны аб’ём падзяляецца на ярусы разьвітым дарычным антаблемэнтам. Сьцены ніжняга яруса падзяляюцца пілястрамі, паўкруглымі і роўнымі нішамі, верхняга яруса — філянговымі рамамі. Аконныя праёмы прастакутныя[1].
У інтэр’еры алтарная частка аддзяляецца 6-створкавым іканастасам. Над уваходам разьмяшчаюцца драўляныя хоры. Інтэр’ер аздабляецца пілястрамі з стылізаванымі капітэлямі, карнізамі, росьпісам. Абразы італьянскага мастака 1-й паловы XIX ст.: «Абразаньне Хрыста», «Уезд у Ерусалім», «Зьвеставаньне», «Ушэсьце Хрыстова», «Сьвяты Мікалай», «Тайная вячэра», «Сон Ёсіфа», «Нараджэньне Марыі», «Пакроў», «Васкрасеньне» (усе ў сьвяточным радзе іканастаса). У інтэр’еры яшчэ 8 абразоў, выкананых у той жа манеры і ў той жа час. У алтары царквы захоўваецца ўнікальны абраз «Сашэсьце ў пекла», датаваны 1678 годам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.