Царква Сьвятых Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Ружаны)
праваслаўны храм у Ружанах (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Сьвяты́х Пятра́ і Па́ўла і манасты́р базыля́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[lower-alpha 1]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Петрапаўлаўская царква.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Пятра і Паўла, аўтэнтычны выгляд (праект 1762—1788 рр.) | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ружаны |
Каардынаты | 52°51′59″ пн. ш. 24°53′19″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Хрысьціна Масальская |
Дата заснаваньня | 1675 |
Асноўныя даты: 1675 — Заснаваньне 1762—1779 — Будаваньне мураванай царквы 1784—1788 — Будаваньне мураванага манастыра 1839 — У валоданьні Ўрадавага сыноду 1875 — Пажар 1878 — Перабудова | |
Рэліквіі і сьвятыні | Абраз «Маці Божая Адзігітрыя Ружанская» (1865)[1] |
Апошні плябан | ярэй Аляксандар Сень[2] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Царква Сьвятых Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Комплекс Ружанскага базылянскага манастыра складаецца з царквы і жылога корпуса.