Талін From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ сьвято́га Я́на (па-эстонску: Jaani kirik) — лютаранская парафіяльная царква ў Таліне (Эстонія). Збудаваная ў 1862—1867 роках і названая ў гонар сьвятога Яна Эвангеліста, Хрыстовага вучня і аўтара чацьвертага хрысьціянскага Эвангельля.
Славутасьць | |
Царква сьвятога Яна Jaani kirik | |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′1.59″ пн. ш. 24°44′43.9″ у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Крыстаф Аўгуст Габлер |
Будаўнік | Карл Зэнзэбэрг |
Дата заснаваньня | 1862 |
Будаваньне | 1862—1867 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква сьвятога Яна | |
Царква сьвятога Яна на Вікісховішчы |
Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя парафіяльная царква Сьвятога Духа налічвала болей за 14 000 вернікаў, і ў 1851 року пачаўся збор сродкаў на пабудову новага храма ў новай частцы места. Будаўніцтва пачалося ў верасьні 1862, кансэкрацыя адбылася 17 сьнежня 1867 року.
Царква збудаваная ў нэагатычным стылі паводле праекту талінскага архітэктара Крыстафа Аўгуста Габлера. Мае з заходняга боку высокую вежу з дэкаратыўным шпілем. Зьяўляецца архітэктурнай дамінантай плошчы Свабоды.
У 1930-х і ў 1950-х роках былі прапановы зруйнаваць царквы: на думку некаторых архітэктараў, стыль царквы псаваў агульны ансамбль плошчы. Аднак дзякуючы пратэстам гэтага не адбылося.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.