Электрамагнітнае выпраменьваньне (электрамагнітныя хвалі) — ваганьне электрамагнітнага поля, якое распаўсюджваецца ў прасторы. Яно складаецца з электрычнага і магнітнага поля, якія вагаюцца пэрпэндыкулярна адносна адно аднаго і адносна вэктару распаўсюджваньня электрамагнітнай хвалі. У электрамагнітных хвалях існуе дакладная залежнасьць частасьці ад даўжыні хвалі і наадварот. Адгэтуль існуе дыфэрэнцыяцыя электрамагнітных хваляў паводле гэтых двух парамэтраў (у парадку павелічэньня частасьці і памяньшэньня даўжыні хвалі): радыёхвалі, мікрахвалі, інфрачырвонае выпраменьваньне, бачнае сьвятло, ультрафіялетавы спэктар, рэнтгенаўскія і гама-прамяні.
Quick Facts Электрастатыка, Магнітастатыка ...
Close
Хуткасьць электрамагнітнага выпраменьваньня ў вакуўме роўная хуткасьці сьвятла: м/с. З-за таго, што складаецца з фатонаў, электрамагнітнае выпраменьваньне нясе ў сабе энэргію і імпульс, якія, узаемадзейнічая з матэрыяй, могуць перадавацца ёй.