From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́зэф Сасно́ўскі (? — 31 сьнежня 1783) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1764—1771), ваявода смаленскі (1771—1775), гетман польны літоўскі (1775—1780), ваявода полацкі (з 1781).
Юзэф Сасноўскі | ||||
Герб «Наленч» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | каля 1710[1][2] | |||
Памёр | 31 сьнежня 1783 | |||
Род | Сасноўскія | |||
Бацькі | Марцін Сасноўскі[d] Тэафіла з Крушынскіх[d] | |||
Дзеці | Людвіка з Сасноўскіх[d] і Кацярына з Сасноўскіх[d] | |||
Дзейнасьць | дыплямат | |||
Рэгаліі | ||||
|
Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Сьвятога Станіслава (1765).
Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх гербу «Наленч», сын Марціна і Тэафіліі з Крушынскіх.
Зьвязаў сваю кар’еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх сьпярша абіраўся паслом на сойм ад Холмскага ваяводзтва[3], пазьней — маршалкам элекцыйнага сойму.
Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, зь якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасьць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касьцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.