From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёзэф Вёльфль (ням.: Joseph Wölffl; 24 снежня 1773, Зальцбург — 21 мая 1812, Лондан) — аўстрыйскі піяніст і кампазітар.
Ёзэф Вёльфль | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1773[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1812[1][2] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Леапольд Моцарт і Іаган Міхаэль Гайдн |
Прафесіі | піяніст, кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера і сімфонія |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёзэф Вёльфль нарадзіўся ў Зальцбургу, дзе вывучаў музыку ў Леапольда Моцарта і Ёгана Міхаэля Гайдна. Упершыню выступіў у якасці скрыпача-саліста ў сямігадовым веку. Пераехаўшы ў Вену, у 1790 годзе ён наведаў Вольфганга Амадэя Моцарта і, магчыма, узяў у яго заняткі. Першая опера Вёльфля, «Der Höllenberg», была складзена ў 1795 годзе.
Сучаснікі ставілі Вёльфля вышэй за Бетховена[4], аднак пасля паражэння, нанесенага яму Бетховенам у «фартэпіяннай дуэлі» ў доме графа Вецлера (1799), папулярнасць Вёльфля пачала падаць[5]. Бетховену прысвечаныя санаты скл. 6 (1798).
Прабавіўшы 1801—1805 у Парыжы, Вёльфль пераехаў у Лондан, дзе ўпершыню выступіў 27 мая 1805. У Лёндоне ён меў камерцыйны поспех. У 1808 годзе ён апублікаваў санату, скл. 41, названую з-за тэхнічнай цяжкасці «Non Plus Ultra». У адказ на гэта саната Дусека, пачаткова названая «Вяртанне ў Парыж», была перавыдадзена пад назвай «Plus Ultra», з іранічным прысвячэннем «Non Plus Ultra».
Вёльфль быў вельмі высокі і, як казалі сучаснікі, мог узяць тэрцдэцыму, што палягчала яму выкананне тэхнічна складаных пасажаў, чым ён і карыстаўся падчас імправізацыяў.
Сканаў Вёльфль у Лондане, у доме на Грэйт Марылебан стрыт, 21 мая 1812.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.