From Wikipedia, the free encyclopedia
Абхіджыт Вінаяк Банерджы (англ.: Abhijit Vinayak Banerjee, бенг.: অভিজিৎ বিনায়ক বন্দ্যোপাধ্যায়; нар. 21 лютага 1961, Бамбей, Індыя) — амерыканскі эканаміст індыйскага паходжання, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2019 года.
Абхіджыт Банерджы | |
---|---|
англ.: Abhijit Vinayak Banerjee | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1961[1][2] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Эстэр Дзюфло |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка развіцця[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрык Мэскін |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (2000) прэмія Майкла Валерстэйна[d] (2006) прэмія Інфосіс[d] (2009) ганаровы доктар Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (2 лютага 2014) Albert O. Hirschman Prize[d] (2014) ганаровы доктар Ліёнскай вышэйшай нармальнай школы[d] (23 чэрвеня 2022) |
Сайт | economics.mit.edu/facult… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2020)[7].
Скончыў Прэзідэнсі-каледж ў Калькуце, затым атрымаў ступень магістра па эканоміцы ў дэлійскім універсітэце Джавахарлала Нэру. У 1988 годзе атрымаў доктарскую ступень у Гарвардскім універсітэце. Выкладаў у Гарвардзе і Прынстане, затым у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 2003 годзе разам з Эстэр Дзюфло і Сендхілам Мулейнатанам заснаваў Лабараторыю змагання з беднатой, з’яўляўся прэзідэнтам даследчага бюро эканамічнага аналізу развіцця (Bureau for the Research in the Economic Analysis of Development), супрацоўнікам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў, Цэнтра эканамічных і палітычных даследаванняў і Кільскага інстытута сусветнай эканомікі. Сапраўдны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Эканаметрычнага таварыства[8].
З 2003 года Банерджы разам з Эстэр Дзюфло з дапамогай праграм іх лабараторыі барацьбы з беднасцю збіраў у Індыі і Афрыцы фактычны матэрыял аб праблеме беднасці з мэтай вызначыць мяжу паміж тым, чаго бедныя здольныя дамагчыся самастойна, і тым, дзе ім неабходная дапамога. Па словах даследчыка, ён і Дзюфло правялі ад 70 да 80 эксперыментаў у розных краінах, высвятляючы, што бедныя купляюць, як яны клапоцяцца пра здароўе сваіх дзяцей, колькі дзяцей яны хочуць мець, чаму іх дзеці ходзяць у школу, але ўсё ж не могуць даведацца шмат, чаму мікрафінансаванне карысна, але не здольна даць эфект цудоўнага рашэння задачы. Даследаванні ў 18 краінах дазволілі ім зрабіць выснову, што бедныя ў сельскай мясцовасці марнуюць на ежу ад 36 да 70 % даходаў, а бедныя ў гарадах — 53 да 74 %. Пры гэтым яны аддаюць перавагу дарагой смачнай і высокакаларыйнай ежы і гатовыя да іншых марнаванняў, якія робяць жыццё менш шэрай і аднастайнай. У прыватнасці, у Паўночным індыйскім штаце Раджастхан, дзе бедныя амаль не маюць доступу да тэлебачання, яны марнуюць 14 % сямейнага бюджэту на рознага роду святы, а ў Нікарагуа, дзе 56 % бедных у вёсках маюць радыё, а 21 % — тэлевізары, многія сем’і наогул не траціліся на якія-небудзь ўрачыстасці.
Вынікам шматгадовых даследаванняў стала выснова, што няма чароўнага спосабу разам вырашыць праблему. Простае павелічэнне даходаў не абавязкова прыводзіць да павышэння якасці харчавання, паколькі з’яўляюцца дадатковыя жаданні. Даследчыкі сфармулявалі пералік крокаў, якія вядуць у патрэбным кірунку: напрыклад, распаўсюджванне карыснай інфармацыі (як пазбегнуць інфікавання ВІЧ). Правільныя ўчынкі заснаваныя на тым, што мы ведаем (танная соль, узбагачаная жалезам і ёдам). Карысныя інавацыі (мікракрэдыты і грашовыя пераводы праз мабільныя тэлефоны). Вынікі праведзенай працы апублікаваныя ў кнізе Poor Economics: A Radical Rethinking of the Way to Fight Global Poverty (Эканоміка беднасці: радыкальнае пераасэнсаванне шляхоў барацьбы з беднасцю ў свеце)[9].
Жонка — Эстэр Дзюфло, узнагароджана адначасова з Абхіджыт Банерджы і Майклам Крэмерам прэміяй па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля ў 2019 годзе. Дзюфло і Банерджы афіцыйна жанатыя з 2015, у іх двое дзяцей[10]. У Банерджы быў сын (1991—2016) ад першага шлюбу, які загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.