From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Яўгеньевіч Меньшыкаў (руск.: Олег Евгеньевич Меньшиков; 8 лістапада 1960) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1995, 1997, 1999).
Алег Меньшыкаў | |
---|---|
руск.: Олег Евгеньевич Меньшиков | |
| |
Імя пры нараджэнні | Алег Яўгеньевіч Меньшыкаў |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1960[1] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | з 1980 |
Тэатр |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0579823 |
Сайт | menshikov.ru (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меньшыкаў нарадзіўся 8 лістапада 1960 у горадзе Серпухаве Маскоўскай вобласці ў сям'і Яўгена Якаўлевіча Меньшыкава (нар. 1934) — ваеннага інжынера і ўрача-неўрапатолага Алены Інакенцьеўны Меньшыкавай (нар. 1933). Пасля заканчэння агульнаадукацыйнай і музычнай школ (1977 год) паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна, на курс В. Б. Манахавай.
Пасля заканчэння тэатральнага вучылішча ў 1981 годзе паступіў у Малы тэатр. Праз год быў прызваны ў Савецкую армію і праходзіў службу ў Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай арміі. У 1985 годзе Меньшыкаў перайшоў у трупу тэатра імя Ярмолавай, дзе прапрацаваў да 1989 года, сыграўшы шэраг прыкметных роляў. У 1995 годзе ён арганізаваў сваю тэатральную кампанію, якая называецца «Таварыства 814»
Стаўшы вольным акцёрам, Меньшыкаў грае ў спектаклях Пятра Фаменкі (роля Калігулы ў аднайменным спектаклі — 1990 год), лонданскім тэатры «Глобус» (роля Сяргея Ясеніна ў спектаклі «Калі яна танцавала» — 1991 год).
У 2005 годзе ажаніўся з актрысай Настассяй Чарновай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.