Серпухаў
горад у Маскоўскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́рпухаў[2] (руск.: Се́рпухов) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Серпухаўскага раёна Маскоўскай вобласці. Вылучаны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку з непасрэдным падпарадкаваннем выканкаму абласнога Савета 14 верасня 1939 года. Цяпер — муніцыпальнае ўтварэнне «Гарадская акруга Серпухаў».
Remove ads
Назва
Назва паселішча ад назвы рэчкі Сярпеі, каля ўцякання якой у Нару (прыток Акі) на высокім мысе паўстала паселішча. Назва Сярпея (таксама Сярпейка[3]) балцкага паходжання.
Найбліжэйшыя адпаведнікі — рачныя назвы Сярпея (прыток Угры на Павоччы)[4], Сярпейка (< Сярпея, прыток сожскай Проні)[5]. Адпачатная іх назоўная форма — *Sirpeja.
Корань Sirp- звязаны з літоўскім sirpti «спець; чырванець». Далей да індаеўрапейскага *ser- «чырвоны, чырванаваты»[6], ад якога і назва дзвінскай ракі Сярцея (< sartas «чырванаваты»). Адценнем вады матываваныя і назвы тыпу Зэльва, Золва (< žalvas «зеленаваты»).
У назве Сярпея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у водных назвах Асвея, Мярэя, Вярэя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[7]. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя.
Назва ракі Сярпея значыла «Чырванаватая (рака)» і адлюстроўвала адценне рачной вады.
Серпухаў у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Вярэя)[8].
Remove ads
Агульныя звесткі
Насельніцтва — 123,1 тыс. чалавек (2010). Плошча горада складае 37,5 км². Горад з’яўляецца цэнтрам Серпухаўскай гарадской агламерацыі насельніцтвам звыш 260 тысяч жыхароў.
Горад размешчаны на рацэ Нара пры яе ўпадзенні ў Аку[9], за 99 км ад Масквы. Прыстань на рацэ Ака[2].
Прамысловасць
На тэрыторыі Серпухава дзейнічае каля 150 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў і арганізацый усіх сфер эканомікі, больш за 1600 арганізацый малога бізнесу (уключаючы мікрапрадпрыемствы). Прамысловыя прадпрыемствы горада вырабляюць электрарухавікі рознага прызначэння, электрычныя машыны малой магутнасці, гіраскапічныя прыборы і вырабы дакладнай механікі для навігацыйных сістэм, сістэм арыентацыі і стабілізацыі лятальных апаратаў, хімічныя валокны і ніткі, цеплаізаляцыйныя матэрыялы, жалезабетонныя вырабы, металаканструкцыі, сістэмы ахоўнай сігналізацыі, кандэнсатары (КВАР), медыцынскую тэхніку, прадукты харчавання.
У СССР быў добра вядомы серпухаўскі машынабудаўнічы завод «Металіст», акрамя прадукцыі абароннага прызначэння, з 1975 года ён выпускаў папулярныя бытавыя пыласосы маркі «Тайфун».
Насельніцтва
Remove ads
Вядомыя асобы
- Алег Яўгенавіч Меньшыкаў (нар. 1960) — расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1995, 1997, 1999).
Гарады-пабрацімы
Алексін, Расія[51][52]
Анталья, Турцыя[52]
Бабіньі[d], Францыя[53][52]
Балаклійскі раён, Украіна[51][52]
Верона, Італія[52]
Враца, Балгарыя (21 верасня 2008)[51][54][…]
Данілаўград, Чарнагорыя[51][52]
Заслаўе, Беларусь[51][52]
Ліндау, Германія[51][52]
Малаяраславец, Расія[51][52]
Мельнік, Чэхія[51]
Правец[d], Балгарыя[51][52]
Рычманд, ЗША[51][52]
Слуцк, Беларусь[51][52]
Сус, Туніс (2007)[52]
Сіверскаданэцк, Украіна[51][55][…]
Форса, Фінляндыя[51][52]
Чадыр-Лунга, Малдова[51][52]
Чжаньцзян[d], Кітай[51][52]
Чэшмэ[d], Турцыя[51][52]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads