Альберт Швейцэр (ням. Albert Schweitzer; 14 студзеня 1875, Кайзерсберг, Верхні Эльзас — 4 верасня 1965, Ламбарэнэ) — нямецкі тэолаг, філосаф, музыкант і ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1952).

Хуткія факты Альберт Швейцэр, Дата нараджэння ...
Альберт Швейцэр
ням.: Schweitzer (de) polonia[1]
Thumb
Дата нараджэння 14 студзеня 1875(1875-01-14)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1965(1965-09-04)[4][3][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Louis Théophile Schweitzer[d][7]
Маці Adèle Schillinger[d][7]
Жонка Helene Bresslau[d]
Дзеці Rhena Schweitzer Miller[d]
Род дзейнасці багаслоў, філосаф, урач, арганіст, урач-пісьменнік, выкладчык універсітэта, музыказнавец, гісторык музыкі, кампазітар, місіянер
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Theobald Ziegler[d]
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Вучыўся ў Страсбургскім (1893-98, 1905-08) і Парыжскім (1898-99) універсітэтах. У 1903-05 кіраўнік семінарыі Св. Фамы ў Страсбургу. У 1913 заснаваў першую ў Экватарыяльнай Афрыцы бальніцу для мясцовага насельніцтва (г. Ламбарэне, Габон), дзе працаваў (з перапынкамі) да канца жыцця.

Выступаў з арганнымі канцэртамі ў Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх краінах, вылучаўся віртуознай тэхнікай і глыбокім разуменнем прыроды арганнай музыкі, найперш твораў І. С. Баха. У працы «І. С. Бах» (1908) імкнуўся ацаніць яго творчасць з новых эстэтычных пазіцый. Даследаваў гісторыю аргана.

У цэнтры яго філасофскіх поглядаў — праблема ўзаемадзеяння чалавека з божым і зямным светам. Прааналізаваўшы гісторыю рэлігій свету, прыйшоў да высновы, што хрысціянства — адзінае вучэнне, якое спалучае ў сабе разуменне недасканаласці зямнога і імкненне да пераўтварэння свету ў адпаведнасці з божай задумай. Асноўную перавагу хрысціянскага вучэння бачыў у яго этычнай накіраванасці, якую лічыў асновай найвышэйшага тыпу духоўнасці («Хрысціянства і сусветныя рэлігіі», 1924). На яго думку, у аснове сапраўднай этыкі ляжыць прынцып «глыбокай пашаны да жыцця». Лічыў, што ў аснове жыццесцвярджальнага светапогляду ляжыць «перажыванне» свету, а не яго пазнанне, што рацыяналізм і веды прыводзяць да песімізму. Паводле Альберта Швейцэра, еўрапейская культура знаходзіцца ў глыбокім заняпадзе, што выяўляецца ў панаванні матэрыяльнага над духоўным, грамадства над індывідуумам і абумоўліваецца крызісам еўрапейскага светапогляду. Сцвярджаў, што выратаваць культуру можа толькі стварэнне па-філасофску абгрунтаванага светапогляду, які б спалучаў у сабе аптымізм і этыку «пашаны да жыцця» і быў накіраваны на духоўна-маральнае ўдасканаленне чалавека і грамадства («Культура і этыка», 1923). Аўтар прац «Тайна месіянізму і пакуты: Нарыс жыцця Хрыста» (1901), «Містыка апостала Паўла» (1930), «Праблема свету ў сучасным свеце» (1954), «Гуманнасць» (апубл. 1966) і інш.

Доктар філасофіі (1899), тэалогіі (1900), медыцыны (1913). Ганаровы доктар шэрагу еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.

Зноскі

1. birth certificate Праверана 10 мая 2023.

2. Albert Schweitzer // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Albert Schweitzer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Швейцер Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. birth certificate

6. Pas L. v. Genealogics — 2003.

7. Studenti pražských univerzit 1882–1945

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.